chevron_right
  • ЗАДАННЕ

    Прачытайце тэкст, замест іконак устаўце словы са слоўніка.

    Самыя карысныя гарніры

    Для кожнага чалавека існуе свая дыета або рэжым харчавання,  які падыходзіць менавіта яму. Аднак лекары распрацавалі агульныя правілы спалучэння страў з рознымі гарнірамі, якіх могуць прытрымлівацца ўсё. Вось галоўныя з іх:
    1) Курыца і індычына добра ўспрымуць такія гарніры, як  (1) або  (2).
    2) Сасіскі або каўбасу, згатаваныя на пару,  падаюць з кіслай капустай, якую трэба патушыць.
    3) Да гуляшу з ялавічыны падойдзе  (3).
    4) Стравы з рыбы або мяса часта ядуць з рысам  (4),  (5),  (6) і   (7). Аднак гэта не вельмі карысна. Лепш за ўсё падыдуць гарніры з агародніны, свежай або варанай, таксама не забывайцеся на зеляніну.

  • АДКАЗ (клiкнi!)

    1. макароны

    2. рыс

    3. грэчка

    4. рысам

    5. грэчкай

    6. просам

    7. макаронамі

Гатуем з Джэймі Оліверам: Тэфтэлі з макаронамі!

Паспрабуйце дома прыгатаваць абед па дадзенаму рэцэпту. Падчас гатавання ўслых вымаўляйце назву прадукта харчавання, які бярэце ў рукі.

Узор: - Зараз я пакладу цыбулю…

Інгрыдзіенты:

500 г ялавічнага ці свінога фаршу
1 яйка
400 г макаронаў
4 галінкі свежага размарыну
2 чайныя лыжкі дыжонскай гарчыцы
1 сталовая лыжка з горкай сушеного арэгана
12 сметанковых крэкераў або сухары
1 пучок свежага базіліку
марская соль
аліўкавы алей
чорны перац
1 сярэдняя цыбуліна
2 зубчыка часнаку
800 г кансерваваных памідораў
палова свежага або сушеного чырвонага перцу Чылі
2 сталовыя лыжкі бальзамічнага воцату
сыр Пармезан нацерты

1) Обарвіце лісце ў размарыну і дробна пасякіце іх. Загарніце крэкеры ў ручнік і разбіце да дробнай крошкі. Высыпце, што атрымалі, ў міску разам з гарчыцай, мясным фаршам, нарэзаным размарынам і арэгана. Сюды ж разбіце яйка і дадайце дробку солі і перцу.

2) Добра разамніце дадзеную сумесь у адзіны фарш. Зрабіце 4 вялікія кавалкі. Вільготнымі рукамі, падзяліце кожны кавалак на 6 частак і скруціце маленькія тэфтэлі — павінна атрымацца 24 штукі. Памажце іх аліўкавым алеем з усіх бакоў. Пакладзіце іх на талерку, накрыйце і прыбярыце ў халадзільнік, пакуль не спатрэбяцца.
3) Обарвіце лісточкі базіліку, самыя дробныя адкладзіце на потым. Ачысціце і дробна нарэжце цыбулю, часнок і перац чылі.

4) Пастаўце вялікую каструлю з падсоленай вадой на агонь і давядзіце да кіпення.

5) Затым нагрэйце вялікую патэльню на сярэднім агні і наліце пару кропель аліўкавага алею. Пакладзіце цыбулю у патэльню і, памешваючы, смажце каля 7 хвілін да залацістага колеру.

6) Дадайце часнок і перац чылі, і як толькі яны пачнуць подрумяньвацца, пакладзіце базілік. Дадайце памідоры і бальзамічны воцат. Давядзіце да кіпення.

7) Між тым, вазьміце яшчэ адну вялікую патэльню, паліце яе невялікай колькасцю аліўкавага алею і пакладзіце сюды тэфтэлі. Смажце з розных бакоў на працягу 8-10 хвілін да залацістага колеру.

8) Перакладзіце катлеткі ў патэльню з падліўкай і тушыце, пакуль макароны поўнасцю не прыгатуюцца, затым зніміце з агню.

9) Пакладзіце макароны ў кіпячую ваду і варыце ў адпаведнасці з інструкцыяй. Затым зліце ваду, але трошкі вады неабходна захаваць. Вярніце макароны ўкаструлю. Паліце іх невялікай колькасцю таматнай падліўкі, змяшайце яе з пакінутай вадкасцю.

Падавайце гэтую страву на адной вялікай талерцы. Пасыпце сырам і базілікам. Смачна есці!