Прадукты харчавання. Узровень 3
Свежы: свежий | fresh
Сыры: сырой | raw
Ахалоджаны: охлажденный | cooled
Замарожаны: замороженный | frozen
Вялены: вяленый | cured
Вэнджаны: копчёный | smoked
Рафінаваны: рафинированный | refined
Фарш: фарш | forcemeat
-
ЗАДАННЕ
Прачытайце тэкст, замест іконак устаўце словы са слоўніка.
Мяса: есці ці не есці?
Чалавек ужывае мяса (1)
на працягу некалькіх тысяч гадоў, аднак спрэчкі аб карысці і шкодзе гэтага прадукта не сціхаюць і ў сучасным свеце. Варта адзначыць, што харчовая каштоўнасць мяса шмат у чым залежыць ад яго віду. Сёння ў рацыён чалавека ўваходзяць: ялавічына (2)
, цяляціна (3)
, бараніна (4)
, свініна (5)
, кураціна, а таксама індычыны (6)
, трусяціна (7)
і часам дзічына (мяса любых дзікіх жывёл: зайца, дзіка, аленя, мядзведзя і інш.).
Кожны з відаў мяса мае асабісты смак і карысныя ўласцівасці. Свініна (8)карысная для нервовай сістэмы, змяшчае вітаміны D і В12, важныя мікраэлементы. Ялавічына (9)
здольная павышаць узровень гемаглабіну, незаменная пры анеміі, багатая на мінералы і вітаміны А, групы В, С, Е, РР. Мяса курыцы (10)
выдатны дыетычны прадукт з высокім утрыманнем лёгказасваяльнага бялку. Ужыванне індычыны (11)
— выдатная прафілактыка хвароб апорна-рухальнай сістэмы, дзякуючы вялікай колькасці ў мясе мінералаў: жалеза, кальцыя, фосфару, калію, серы, ёду і інш. Трусяціна (12)
—таксама выдатнае дыетычнае мяса з мінімальным утрыманнем халестэрыну, пры гэтым насычанае бялком. Таксама мяса труса незаменна для тых, хто хварэе на харчовыя алергіі і сардэчна-сасудзістую сістэму.
Трэба адзначыць, што захаваць карысць мяса можна толькі выкарыстоўваючы правільныя спосабы гатавання. Максімальна карыснае для арганізма варанае і запечанае мяса, а вось смажанае і вэнджанае лепш не ўжываць. -
АДКАЗ (клiкнi!)
- мяса
- ялавічына
- цяляціна
- бараніна
- свініна
- індычыны
- трусяціна
- Свініна
- Ялавічына
- курыцы
- індычыны
- Трусяціна
-
ЗАДАННЕ
З дадзеных фраз утварыце закончаны па сэнсе дыялог.
Размова 1
1. — Гучыць вельмі добра! А на вячэру?
2. — Што ў нас сёння на абед?
3. — Цудоўна!
4. — Запечаная рыба.
5. — Суп з курыцы і тушаная ялавічына з агароднінай ў гаршочку.Размова 2
1. — Зразумела. Колькі, напрыклад, патрэбна часу, каб потушыць свініну?
2. — Я думаю, не меньш чым 40-50 хвілін.
3. — Залежыць ад таго, якое мяса ты возьмеш: свініну ці ялавічыну, курыцу або бараніну; а таксама ад спосабу гатавання – смажыць і варыць хутчэй, чым запекаць і тушыць.
4. — Колькі патрэбна гатаваць мяса? -
АДКАЗ (клiкнi!)
Размова 1: 25143
Размова 2: 4312
-
ЗАДАННЕ
З дадзеных літар складзіце 10 слоў.
- А Б Р А І Н Н А
- Ы Ч А Я В Л Н А І
- Ц У Т С Р Я І А Н
- І Л А В Я Д Н Н
- Ы Р А Б
- К С С А І С А
- Ц Ы Р К У А
- Ь Е П Ч Н А
- С А Я М
- Н Ы К Ш А
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- Бараніна
- Ялавічына
- Трусяціна
- Вяндліна
- Рыба
- Сасіска
- Курыца
- Печань
- Мяса
- Шынка
-
ЗАДАННЕ
Што вы любіце есці на сняданак? А на абед? Размяркуйце стравы на свой смак па гэтаму прынцыпу (адказ даецца для прыкладу).
Смажанае ялавічына Запечаная свініна Яечня з каўбасой Суп з курыцы Рыба вэнджаная Тушаная трусяціна Вэнджаныя сасіскі Бутэрброд з вяндліна Амлет з курыцай Тэфтэлі з цялціны Руба тушаная з агароднинай Паштэт з печані
Сняданак
Абед
Закуска/Перакус
Вячэра
-
АДКАЗ (клiкнi!)
Сняданак: Яечня з каўбасой, Амлет з курыцай
Абед: Смажанае ялавічына, Запечаная свініна, Суп з курыцы
Закуска/Перакус: Паштэт з печані, Вэнджаныя сасіскі, Бутэрброд з вяндліна, Рыба вэнджаная
Вячэра: Тэфтэлі з цялціны, Руба тушаная з агароднинай, Тушаная трусяціна