• ЗАДАННЕ

    Прачытайце тэксты, замяніце іконкі словамі са слоўніка.

     Інфармацыя для гасцей гатэля!

    Сняданак у нашым гатэлі з 7 да 10 раніцы.  Харчаванне па тыпу “шведскі стол” уключае: вароныя (1), амлет, яешню, аўсяную кашу з (2) , (3)  са (4), (5) , бутэрброды з (6)  і (7) , свежую і марынаваную агародніну. 

     Рэкламная акцыя!

    З 4 па 7 сакавіка зніжкі кожнаму пакупніку на (8) і (9), свежую агародніну і садавіну, (10) . На наступным тыдні з 10 по 14 сакавіка зніжкі працягваюцца: на (11) , сыркі глазураваныя, (12) , (13) . Прыходзьце зноў і атрымаеце яшчэ больш зніжак!!!

  • АДКАЗ (клiкнi!)
    1. яйки
    2. малаком
    3. тварог
    4. смятанай
    5. ёгурты
    6. маслам
    7. сырам
    8. малако
    9. масла
    10. смятану
    11. яйкі
    12. кефір
    13. сыраквашу
  • ЗАДАННЕ

    Гатуем сняданак! З дадзеных слоў утварыце словазлучэнні з прыназоўнікамі З, С, СА. Пры неабходнасці карыстайцеся слоўнікам.

    Узор: каша+ малако — каша з малаком

    Малако Хлеб Каша Ёгурт Садавіна Смятана Ягады Масла Сыр Тварог Амлет Агародніна Мёд Печыва Бліны

        


        


           


        


  • АДКАЗ (клiкнi!)

    Хлеб з маслам, каша з садавінай, каша з ягадамі, хлеб з сырам, амлет з сырам, каша з мёдам, бліны са смятанай, печыва з мёдам, тварог са смятанай, ёгурт з ягадамі, амлет з агароднінай, бліны з маслам.

Смажыць: жарить | fry
Тушыць: тушить | extinguish
Варыць: варить | boil
Запякаць: запекать | bake
Марынаваць: мариновать | marinate
Яешня: яичница | omelette
Амлет: омлет | omelet
Блін: блин | pancake

Гатуем з Джэймі Оліверам: Сырнае фандзю.

Інгрэдыенты:

цыбуля-шалот
аліўкавы алей
марская соль
чорны перац
2 галінкі свежага чабору або маярану
50 мл белага віна ці сідру
400 г сыру Чэдэр
400 г сыру Груер
150 г сыру з плесняй
2 сталовыя лыжкі смятаны

Наліце 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею ў патэльню і пастаўце яе на сярэдні агонь. Дробна нарэжце цыбулю-шалот і таксама пакладзіце ў патэльню. Пастаянна памешваючы, абсмажце цыбулю, дадайце дробку солі, перцу і тушыце на працягу 5 хвілін. Звярніце ўвагу на тое, што цыбуля павінна толькі змякчыцца, але не ў якім разе не памяняць свой колер. За пару хвілін да заканчэння, пакладзіце чабор і таксама абсмажце.

Між тым, пастаўце вялікую каструлю на слабы агонь і наліце ў яе каля 5 см гарачай вады. Пастаўце зверху вялікую цеплаахоўную міску, стварыўшы «паравую лазню».

Уліце ў міску віно, пакладзеце ўвесь сыр (папярэдне яго трэба дробна нарэзаць або нацерці на тарцы). Пры гэтым сыр пачне павольна раставаць, для паскарэння гэтага працэсу яго трэба часам памешваць. Перад тым як сыр цалкам растане, дадайце сюды цыбулю-шалот, а таксама смятану і трошкі кіпячонай вады. Працягвайце памешваць, пакуль сыр цалкам не растане.

Часцей за ўсё абмакваюць у сырнае фандзю нарэзаныя і насаджаныя на відэльчык кубікі хлеба, аліўкі, агурочкі, печаную бульбу і іншае. Выбірайце на свой смак!