Ягады. Узровень 1
Курс «Ягады» зацікавіць тых, хто хоча пашырыць лексічны запас па гэтай тэме. Курс складаецца з 2 узроўняў, у кожным вы знойдзіце пэўныя матэрыялы і заданні:
- актыўны слоўнік з адпаведай узроўню лексікай;
- заданні на візуальнае спазнаванне (супастаўленне іконкі і слова са слоўніка);
- тэст-цікавінку, дзе прапанаваны пытанні на веданне незвычайных факаў пра ягады;
- тэкст;
- красворд і інш.
Паступова выконваючы заданні, вы запомніце новыя словы і патрэніруецеся іх правільна ўжывать .
Для замацавання тэмы «Ягады» мы рэкаміндуем звярнуцца да раздзелу «Тэксты для чытання» і азнаёмицца з тэкстам «Нацыянальная кухня Беларусі: вытокі». Падчас чытання звяртайце ўвагу на ўжыванне слоў па дадзенай тэме. Таксама выкарыстоўвайце матэрыялы курсаў "Агародніна" і "Садавіна".
-
ЗАДАННЕ
З дадзеных літар складзіце 10 назваў ягад.
1. І Ы Н Л М А
2. Ы Ж А Н А
3. Н К І Ы Л Ц Б У
4. Н І С У Ц Ы
5. Э Т А С Р Г
6. А І П Ч К Э Р
7. У Р Ы Ц І Н Д
8. У А Ж Р Н Ы В І
9. Р У С І Ц Ы Н Б
10. Р А Ч Ы Н І Ц -
АДКАЗ (клiкнi!)
1. Маліны
2. Ажына
3. Клубніцы
4. Суніцы
5. Агрэст
6. Парэчкі
7. Дурніцы
8. Журавіны
9. Брусніцы
10. Чарніцы
-
ЗАДАННЕ
Прачытайце тэкст, замяніце іконі словамі ў правільнай форме (карыстайцеся слоўнікам, калі неабходна).
Якія ягады самыя карысныя?
Пра карысць ягад ведалі ва ўсе часы. Аказваецца, ягады акрамя вітамінаў і мікраэлементаў утрымліваюць і іншыя каштощныя рэчывы неабходныя чалавеку, напрыклад, антыаксіданты, здольныя спыняць працэсы старэння.
Самай карыснай ягадай лічацца (1), якая зніжае халестэрын у крыві, (2)
паляпшаюць зрок, (3)
абараняюць ад вірусаў і мікробаў. Не менш карысныя (4)
, (5)
,(6)
— з іх вараць смачнае і духмянае варэнне, робяць джэмы і павідла. (7)
асабліва карысны пажылым людзям. Гэтыя ягады амалоджваюць арганізм, станоўча ўплываюць на працу галаўнога мозгу, паляпшаюць памяць. У (8)
шмат мікра- і макраэлементаў, вітамінаў А, В, PP, а па колькасці вітаміна С ён можа супернічаць нават з парэчкай.
Некаторыя ставяць пад сумнеў карысць страў з ягад, але калі не падвяргаць іх працяглай цеплавой апрацоўцы і класці трохі цукру, яны зробяць зімовы рацыён больш разнастайным. -
АДКАЗ (клiкнi!)
1. ажына
2. чарніцы
3. журавіны
4. маліна
5. суніцы
6. парэчкі
7. Клубніцы
8. агрэсце
-
ЗАДАННЕ
Вядома, што збіраць і есці ягады трэба толькі, калі яны паспеюць. А ці ведаеце вы, як выглядаюць спелыя ягады? Размяркуйце ягады, згодна з іх колерам.
Клубніцы Маліны Чарніцы Брусніцы Суніцы Журавіны Парэчкі чырвоныя Парэчкі чорныя Дурніцы Ажына Агрэст
Чорныя/сінія
Чырвоныя
Зялёныя
-
АДКАЗ (клiкнi!)
Чорныя ягады: парэчкі чорныя, чарніцы, дурніцы, ажына
Чырвоныя ягады: клубніцы, маліны, брусніцы, суніцы, журавіны, парэчкі чырвоныя
Зялёныя ягады: агрэст
Для тых, хто жыць не можа без пірожных! Гатуем з Джэймі Оліверам: ягадны крамбл.
Паспрабуйце дома прыгатаваць дэсерт па дадзенаму рэцэпту. Пад час гатавання ўслых вымаўляйце назвы ягад (можаце ўзяць любыя, якія вам падабаюцца). Між тым паразважайце, якія яшчэ стравы з ягад вы ведаеце.
Прыклад: Зараз я пакладу парэчкі...
Інгрэдыенты:
250 г мукі
100 г цукру ў цеста і 50 г – у ягаднае начынне
1 чайная лыжка соды
цэдра 1 лимона
160 г размякчанага сметанковага масла
100 г ажыны
100 г парэчак
200 г малін
сок паловы лімона
Муку змешваем з цукрам, содай і цэдрай лімона. Дадаем у масу размякчанае сметанковае масла і расціраем у крошку. Затым ягады ажыны, парэчкі і маліны - апырскваем сокам лімона, дадаем 50 грам цукру і тушым на маленькім агні 10 хвілін. Змазваем форму сметанковым маслам, выкладаем трохі крошкі, потым дадаем гатовыя ягады і зноў засыпаем крошкай. Запякаць у духоўцы 25 хвілін пры тэмпературы 190 ° С. Падаваць можна прама ў форме, папярэдне ўпрыгожыць дэсерт свежымі ягадамі і галінкай мяты.