chevron_right
  • ЗАДАННЕ

    Прачытайце дыялогі. Замяніце іконкі словамі. Калі знойдзіце незнаёмыя словы, пазначце іх сабе.

    На кірмашы

    : Дзень добры!

    : Дзень добры! Я магу вам чымсьці дапамагчы?

    : Так. Я б хацела купіць (1). Як правільна выбіраць?

    : Зараз вам раскажу. Вельмі важна, як кавун выглядае. Зялёная скарынка павінна быць цвердай і бліскучай, са светлай плямай. Таксама, лепш брать кавун сярэдняга памера. А  (2), напрыклад,  павінна быць вялікай, жоўтай і духмянай.

    : А я думала – трэба стукаць!

    : Можна і пастукаць. Спелы кавун ці дыня будзуць гучаць звонка. Напрыклад, гэты. (Стукае). Вось – звонкі і прыгожы. Будзеце купляць?

    : Так. Паверу вашыму вопыту.

    : Смачна есці!

    : Дзякуй вам!


    : Дзень добры! Я б хацела купіць чай. Які параіце?

    : Чорны ці зялёны?

     : Чорны, можна з бергамотам.

    : Тады парэкамендую вам “Сады Усхода” – чорны чай з бергамотам і сушаным  (3) і  (4). Альбо “Ноч Клеапатры” – чорны чай з кавалачкамі (5),  (6) і (7).
    : Гучыць цікава! Я вазьму “Ноч Клеапатры”. Дзякуй вам!

     : Прыходзьце да нас ізноў!

  • АДКАЗ (клiкнi!)

    1. кавун

    2. дыня

    3. манга

    4. ківі

    5. папая

    6. маракуя

    7. грэйпфрут

Гатуем з Джэймі Оліверам: Смузі

Паспрабуйце дома прыгатаваць смузі па дадзенаму рэцэпту. Падчас гатавання ўслых вымаўляйце назвы садавіны, агародніны, зеляніны ці арэхаў, якія кладзеце ў блэндер. Між тым паразважайце, якія яшчэ стравы з садавіны вы ведаеце ці ўмееце гатаваць.

Прыклад: - Зараз я дабаўлю банан…

Зялёны смузі 

Банан 1 шт (ачысціце і парэжце)                                              
Шпінат 200 г                                                
Яблычны сок (свежавыціснуты) 250 мл   
Лайм 1 шт (выціснице сок)

Фіялетавы смузі

Груші 2 шт
Чарніцы  замарожаныя 150 г
Яблычны сок (свежавыціснуты) 100 мл

Аранжавы смузі                                                 

Імбір кавалачак 2 см (пачысціце і дробна натрыце)                          
Морква 1 шт (пачысціце і дробна натрыце)                   
Манга замарожаны 200г                                                                
Апельсінавы сок (свежавыціснуты) 200 мл                                
Лайм 1 шт (выціснице сок)

Белы смузі

Банан 1 шт
Міндаль молаты 3 ст. л.
Малако 250 мл
Мёд 1 ст. л.

Інгрыдзіенты пакладзіце ў блэндэр і ўзбівайце да аднароднасці. Гатова! Пераліце ў шклянку і адразу піце.

Арэхі

Арахіс: арахис | peanut
Бразільскі арэх: бразильский орех | brazilian nut
Грэцкі арэх: грецкий орех | walnut
Каштан: каштан | chestnut
Кедравы арэх: кедровый орех | pine nut
Кеш’ю: кешью | cashew
Какос: кокос | coconut
Міндаль: миндаль | almond
Мушкатовы арэх: мускатный орех | nutmeg
Пекан: пекан | pecan
Фісташкі: фисташки | pistachios
Фундук: фундук | hazelnut

 

  • ЗАДАННЕ

    Рашыце красворд па тэме "Садавіна".

    Па гарызанталі:

    2. экзатычны буйны фрукт: зверху зялёны, а ўнутры – ярка-аранжавы;
    3. зверху - паласаты і зялены, а ўнутры – чырвоны і салодкі;
    8. без гэтай садавіны Новы год не святкуюць;
    10. знакаміты гібрыд цытрусавых;
    11. самая папулярная садавіна ў Беларусі;
    12. сакавітыя ядомыя плады дрэва.

    Па вертыкалі:

    1. трапічны фрукт родам з Індыі, можа быць зялёны, чырвоны і жоўты;
    4. з яго вырабляюць віно;
    5. садавіна падобная на вішню, толькі саладейшая;
    6. гэта экзатычная садавіна – суплоддзе трапічнай травяністай расліны;
    7. аксаміцісты салодкі плод з прыемным пахам;
    9. у гонар гэтай садавіны назвалі аранжавы колер.

  • АДКАЗ (клiкнi!)

    Па гарызанталі:

    2. Папая
    3. Кавун
    8. Мандарын
    10. Грэйпфрут
    11. Яблык
    12. Садавіна

    Па вертыкалі:

    1. Манга
    4. Вінаград
    5. Чарэшня
    6. Ананас
    7. Персік
    9. Апельсін

СКЛАД КУРСА