chevron_right

Травы і спецыі

  • Базілік: базилик | basil
  • Шпінат: шпинат | spinach
  • Кроп: укроп | dill
  • Пятрушка: петрушка | parsley
  • Кінза: кинза | сilantro
  • Маяран: майоран | marjoram
  • Чабор: тимьян | thyme
  • Мята: мята | mint
  • Шчаўе: щавель | sorrel
  • Кмен: тмин | caraway
  • Ядловец: можжевельник | juniper
  • Гарчыца: горчица | mustard
  • ЗАДАННЕ

    Прачытайце тэкст, вызначце назвы агародніны, выкарыстоўваючы дадзеныя словы.

     Перац Чабор Тамат Артышок Базілік Баклажан Капуста  Шпінат Мята

    Агародніна ў італьянскай кухні

    Італьянская кухня — адна з самых вядомых у свеце. Тысячы турыстаў штогод наведваюць знакаміты Апенінскі паўвостраў, каб паспытаць арыгінальныя мясцовыя стравы. Такую неверагодную папулярнасць нескаладана растлумачыць. Мноства італьянскіх рэцэптаў традыцыйныя і маюць старадаўнюю гісторыю. У аснове кожнага з іх — мясцовыя інгрэдыенты, якія славяцца сваёй высокай якасцю і багатым смакам. Асабліва гэта тычыцца  агародніны. Так, у Італіі вырошчваюць вялікае мноства відаў і сартоў агародніны: (1) т............ы, (2) к............у, (3) п.............ц, (4) б............н, (5) а............кі і іншыя. (6) Т............т — гэта аснова італьянскага таматнага соусу, які дабаўляюць у пасту і піцу. Акрамя таго, італьянскія кухары абавязкова выкарыстоўваюць у гатаванні духмяныя травы: (7) б............к, (8) ш............т, (9) ч............р, (10) м............у. З (11) б............у, дарэчы, робяць выдатны соус песта – адзін з самых распаўсюджаных у Італіі.

  • АДКАЗ (клiкнi!)
    1. таматы
    2. капусту
    3. перац
    4. баклажан
    5. артышокі
    6. тамат
    7. базілік
    8. шпінат
    9. чабор
    10. мяту
    11. базіліку

Гатуем з Джэймі Оліверам

Паспрабуйце дома прыгатаваць абед па дадзенаму рэцэпту. Пад час гатавання ўслых вымаўляйце назву агародніны ці зеляніны, якую бярэце ў рукі. Між тым паразважайце, якія яшчэ стравы з агародніны вы ведаеце ці ўмееце гатаваць.

Прыклад: Зараз я дабаўлю моркву…

Суп з агародніны і курыцы

Інгэдыенты:

курыца (1,5-1,6 кг.) – 1 шт.
морква – 4 шт.
сельдэрэй – 1 шт.
бульба – 12 шт.
чабор – некалькі галінак
гарох зялёны – 2 вялікія жмені
цыбуля-парэй – 1 шт.
пятрушка свежая – 1 пучок

1. Курыцу трэба вымыць і абсушыць папяровыми сурвэткамі. Агародніну пачысціць і парэзаць. Курыцу, моркву, сельдэрэй, бульбу і чабор — пакласці ў вялікую каструлю і заліць 3 літрамі вады, каб закрыць курыцу.
2. Варыце на сярэднім агні паўтары гадзіны, ці пакуль курыца не згатуецца.
Курыцу дастаньце з каструлі і працадзіце булён. Агародніну адлажыце ўбок.
3. Булён ізноў пастаўце на моцны агонь і варыце яшчэ 15 хвілін. У выніку ваткасці павіннна застацца каля 2 літраў.
4. Між тым разбярыце курыцу на кавалкі. Калі булён уварыцца, дабаўце гарох, цыбулю-парэй, курыцу, агародніну. Варыце яшчэ 5 хвілін, затым выміце чабор. Суп гатовы!
Смачна есці!

  • ЗАДАННЕ

    Рашыце красворд па тэме "Агародніна".

    Па гарызанталі:

    5. агародніна, якую больш за ўсё шануюць у Беларусі, з яе гатуюць дранікі, бабку, клёцкі;

    6. разнавіднасць кабачка;

    7. бабовая расліна, яе плады могуць быць чырвонымі, зялёнымі, жоўтымі і нават чорнымі;

    8. кулінарны тэрмін, які азначае ядомую частку (напрыклад, плод або клубень) сельскагаспадарчых раслін, акрамя круп і садавіны;

    10. агародніна чырвонага колеру, з якой робяць сок, суп і мноства соусаў;

    13. асноўны інгрэдыент баршчу;

    14. гэтая зялёная агародніна на 97% складаецца з вады.

    Па вертыкалі:

    1. агародніна, над якой можна і паплакаць;

    2. буйны плод цёмна-фіялетавага колеру;

    3. ён бывае салодкі, востры, чорны, чырвоны і іншы;

    4. сустракаецца белакачановая, брокалі, цвятная, брусельская і іншая;

    8. расліна з буйнымі суквеццямі, ніжнія мясістыя часткі якіх, ідуць у ежу;

    9. як рэдзька, толькі маленькая і нягоркая;

    11. галоўны герой Хэлоўіна;

    12. агародніна аранжавага колеру, якая можа палепшыць зрок.

  • АДКАЗ (клiкнi!)

    Па гарызанталі:

    5. Бульба

    6. Цукіні

    7. Сачавіца

    8. Агародніна

    10. Тамат

    13. Бурак

    14. Агурок

    Па вертыкалі:

    1. Цыбуля

    2. Баклажан

    3. Перац

    4. Капуста

    8. Артышок

    9. Радыска

    11. Гарбуз

    12. Морква