chevron_left

Курс «Агародніна» будзе карысны тым, хто хоча пашырыць лексічны запас па гэтай тэме. Курс складаецца з 3 узроўняў, у кожным вы знойдзіце пэўныя матэрыялы і заданні:

  • актыўны слоўнік з адпаведай узроўню лексікай;
  • заданні на візуальнае спазнаванне (супастаўленне іконкі і слова са слоўніка);
  • вучэбныя тэсты;
  • тэст-цікавінку, дзе прапанаваны пытанні на веданне незвычайных факаў пра агародніну;
  • дыялогі;
  • красворд і інш.

Паступова выконваючы заданні, вы запомніце новыя словы і патрэніруецеся іх правільна ўжывать .

Для замацавання тэмы «Агародніна» мы рэкаміндуем звярнуцца да раздзелу «Тэксты для чытання» і азнаёмицца з тэкстам «Нацыянальная кухня Беларусі: вытокі». Падчас чытання звяртайце ўвагу на ўжыванне слоў па дадзенай тэме.

Капуста: белакачановая, чырвонакачановая, брусельская, брокалі, цвятная, пекінская.

Цыбуля: парэй, рэпчатая,чырвоная.

Перац: чырвоны, салодкі, востры, чыли.

  • ЗАДАННЕ

    Прачытайце тэкст, замяніце ў ім іконкі, якія абазначаюць агародніну, словамі і запішыце.

    Нацыянальная беларуская кухня развівалася стагоддзямі пад уплывам розных фактараў. Перш за ўсе, паспрыяла актыўнае земляробства. Традыцыйна беларусы вырошчвалі (1) , (2) , (3) , (4) , (5) , (6) — тое, што дазвалялі кліматычныя ўмовы. Менавіта гэтыя мясцовыя прадукты сталі асновай мноства беларускіх страў.

  • АДКАЗ (клiкнi!)

    1. бульбу

    2. моркву

    3. радыску

    4. капусту

    5. цыбулю

    6. часнок

  • ЗАДАННЕ

    Гатуем стравы з агародніны: з якой агародніны гатуюць суп, а з якой салату? Выбірыце на свой смак! Варыянтаў можа быць некалькі (адказ даецца для прыкладу).

    Бульба Морква Капуста белакачановая Бурак Цыбуля рэпчатая Часнок Тамат Агурок Перац салодкі Капуста пекінская Радыска

    Размяркуйце дадзеныя словы па слупках:

     Салата:                                                     Суп:

    1.                                                                                 1.


    2.                                                                                 2.


    3.                                                                                 3.


    4.                                                                                 4.


    5.                                                                                 5.


    6.                                                                                 6.


  • АДКАЗ (клiкнi!)

    Салата:

    1. Капуста пекінская

    2. Тамат

    3. Перац салодкі

    4. Радыска

    5. Агурок

    Суп:

    1. Бурак

    2. Бульба

    3. Капуста белакачановая

    4. Цыбуля рэпчатая

    5. Часнок

    6. Морква

Паспрабуйце зрабіць дома: беларуская салата «Вінегрэт».

Вам патруецца:

 Бульба вараная — 4 шт.
 Морква вараная — 2 шт.
 Буракі вараныя — 3 шт.
 Кіслая капуста —100 г.
 Цыбуля рэпчатая— 1 шт.
 Салёныя агуркі — 2-3 шт.

Нарэзаць агародніну кубікам, пасаліць на смак і заправіць алеем.