Адзенне. Узровень 1
Курс «Адзенне» зацікавіць тых, хто хоча пашырыць лексічны запас па гэтай тэме. Курс складаецца з 2 узроўняў, у кожным вы знойдзіце пэўныя матэрыялы і заданні:
- актыўны слоўнік з адпаведнай узроўню лексікай;
- заданні на візуальнае спазнаванне (супастаўленне іконкі і слова са слоўніка);
- тэст-цікавінку, дзе прапанаваны пытанні на веданне незвычайных фактаў пра адзенне;
- тэкст і інш.
Паступова выконваючы заданні, вы запомніце новыя словы і патрэніруецеся іх правільна ўжывать .
Для замацавання тэмы «Адзенне» мы рэкаміндуем звярнуцца да раздзелу «Тэксты для чытання» і азнаёміцца з тэкстам «Гісторыя моды ХХ стагоддзя». Падчас чытання звяртайце ўвагу на ўжыванне слоў па дадзенай тэме. Таксама выкарыстоўвайце матэрыялы курсаў "Абутак".
-
ЗАДАННЕ
Прачытайце тэкст, замест малюнкаў устаўце словы са слоўніка.
З гісторыі моды
Знакамітая Коко Шанэль перапранула ў XX стагоддзі мільёны жанчын. Шанэль вызваліла сучасніц ад цесных гарсэтаў і шматслойных доўгіх (1)
. Дызайнер вынаходзіла практычную вопратку, актуальную ў розны час. Яе (2)
з джэрсі карысталіся неверагодным поспехам. У 1919 годзе канцэпцыя сучаснага адзення, прапанаваная Кока Шанэль, была прызнана ў Еўропе і за акіянам. Трыкатажныя (3)
, (4)
і (5)
зрабілі жанчын больш упэўненымі ў сабе і свабоднымі ў рухах.
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- спадніц
- сукенкі
- світары
- штаны
- джэмперы
-
ЗАДАННЕ
Апраніце жанчыну і мужчыну! З дадзеных слоў складзіце як мага больш розных варыянтаў (адказ даецца для прыкладу).
Камізэлька Кофта Джэмпер Шорты Куртка Паліто Джынсы Камбінезон Пінжак Світэр Кашуля Штаны Спадніца Сукенка
Узор: мужчына: штаны+ кашуля+камізэлька; жанчына: спадніца+ кофта.
Мужчына:Жанчына:
-
АДКАЗ (клiкнi!)
Мужчына: джэмпер + штаны + куртка, кофта + джынсы + паліто, кашуля + камізэлька + штаны, футболка + шорты, футболка + джынсы, пінжак + кашуля + штаны, пінжак + кашуля + камізэлька + штаны, джынсы + кашуля, джынсы + кашуля + джэмпер, джынсы + кашуля + пінжак, джынсы + світэр…
Жанчына: джэмпер + спадніца + куртка, кофта + спадніца + паліто, кашуля + штаны, футболка + шорты, футболка + джынсы, пінжак + кашуля + штаны, пінжак + кашуля + спадніца, джынсы + кашуля, джынсы + кашуля + джэмпер, джынсы + світэр, сукенка + пінжак, сукенка + паліто, джынсы + кашуля + пінжак …
-
ЗАДАННЕ
Адзенне: вы ведвеце, якое яно, яго характарыстыкі? Злучыце словы са слупкоў так, каб атрымалася словазлучэнне, якімі можна апісаць той ці іншы прадмет гардэроба.
Узор: спадніца + міні — спадніца міні (2 ж).
- Штаны а) маленькая чорная
- Спадніца б) оверсайз
- Джэмпер в) класічная
- Паліто г) зімовая
- Кашуля д) вязаны
- Джынсы е) вузкія/ скіні
- Куртка ж) міні
- Сукенка з) са стрэлкамі
-
АДКАЗ (клiкнi!)
1 з, 2 ж, 3 д, 4 б, 5 в, 6 е, 7 г, 8 а.