Абутак. Узровень 1
Курс «Абутак» зацікавіць тых, хто хоча пашырыць лексічны запас па гэтай тэме. Курс складаецца з 1 узроўня, дзе вы знойдзіце пэўныя матэрыялы і заданні:
- актыўны слоўнік з адпаведнай лексікай;
- заданні на візуальнае спазнаванне (супастаўленне іконкі і слова са слоўніка);
- тэст-цікавінку, дзе прапанаваны пытанні на веданне незвычайных фактаў пра абутак;
- тэкст і інш.
Паступова выконваючы заданні, вы запомніце новыя словы і патрэніруецеся іх правільна ўжывать .
Для замацавання тэмы «Абутак» мы рэкаміндуем звярнуцца да раздзелу «Тэксты для чытання» і азнаёміцца з тэкстам «Гісторыя моды ХХ стагоддзя». Падчас чытання звяртайце ўвагу на ўжыванне слоў па дадзенай тэме. Таксама выкарыстоўвайце матэрыялы курса «Адзенне».
-
ЗАДАННЕ
Прачытайце тэкст, замест іконак устаўце словы са слоўніка.
На старажытным Усходзе рабілі абутак са скуры, воўны і дрэва. Вядома было тры тыпу абутку: (1), (2)
(яны закрывалі ступню да ўздыму, заўсёды мелі абцасы, а на назе ўтрымліваліся з дапамогай шнуркоў, якія завязвалі прыгожым банцікам) і (3)
, у якіх хадзілі вандроўцы і салдаты. У багатых людзей абутак быў надзвычай раскошны — у абцасы (4)
, напрыклад, часта ўкладалі маленькія флакончыкі з духамі.
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- сандалі
- чаравікі
- боты
- чаравікоў
-
ЗАДАННЕ
З дадзеных літар складзіце 10 слоў.
- А К Ў К Р О А С
- О Т Б
- В А І К Ч А Р
- Л А Д Н Я С А
- Ж І Б С А А О К Н
- Ф Л Т Е Ь У
- Л Т Б А К Е А
- Д Е К
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- Красоўка
- Бот
- Чаравік
- Сандаля
- Басаножкі
- Туфель
- Балетка
- Кед
-
ЗАДАННЕ
Утварыце словазлучэнні з дадзеных слоў (не змяняйце грамматычную форму): 1 слова — від абудку, а 2 слова — яго характарыстыка (адказ даецца для прыкладу).
Узор: Красоўкі спартыўныя (1 Б).
А) зімовыя; Б) спартыўныя; В) лодачкі; Г) зручныя; Д) святочныя; Е) паўсядзённыя; Ж) модныя; З) на шнурках.
- Красоўкі
- Боты
- Балеткі
- Туфлі
- Сандалі
- Чаравікі
- Кеды
- Басаножкі
-
АДКАЗ (клiкнi!)
1 Б; 2 А; 3 Г; 4 В; 5 Ж; 6 З; 7 Е; 8 Д.
- Красоўкі спартыўныя
- Боты зімовыя
- Балеткі зручныя
- Туфлі-лодачкі
- Сандалі модныя
- Чаравікі на шнурках
- Кеды паўсядзённыя
- Святочныя басаножкі
-
ЗАДАННЕ
Тып абутку залежыць ад сезона. Які абутак вы носіце ў зімку? А летам? Размяркуйце словы па катэгорыях.
Балеткі Туфлі Сандалі Чаравікі Боты Красоўкі Кеды Басаножкі
Лета
Вясна
Восень
Зіма
-
АДКАЗ (клiкнi!)
Лета: сандалі, басаножкі, кеды.
Вясна: туфлі, балеткі, красоўкі.
Восень: чаравікі.
Зіма: боты.