Купляй па-беларуску. Узровень 1
Курс «Купляй па-беларуску» зацікавіць тых, хто хоча навучыцца карыстацца беларускай мовай у звычайным жыцці: напрыклад, падчас такой паўсядзённай справы як паход у краму або супермаркет. Калі вы не ведаеце, як па-беларуску звярнуца да прадаўца ці кансультанта: папрасіць узважыць што-небудзь, знайсці неабходны тавар і іншае – вам сюды! Курс складаецца з 3 узроўняў, у кожным вы знойдзіце пэўныя матэрыялы і заданні:
- актыўны слоўнік з адпаведай лексікай;
- заданні на візуальнае спазнаванне (супастаўленне іконкі і слова са слоўніка);
- тэксты;
- заданні на складанне словазлучэнняў або сказаў;
- дыялогі і інш.
Паступова выконваючы заданні, вы трэніруецеся правільна ўжывать адпаведныя словы, словазлучэнні і моўныя канструкцыі ў розных выпадках.
Акрамя таго, вы можаце карыстацца матэрыляламі курса “Прадукты харчавання”, а таксама звярнуцца да тэксту “Кірмашы ў гісторыі” у раздзеле “Тэксты для чытання”, каб як мага шырэй пазнаёміцца з тэмай і вывучаць яе комплексна – ведаць не толькі пра ШТО казаць, але і ЯК.
-
ЗАДАННЕ
Прачытайце тэкст, замяніце іконкі словамі.
Першы (1)
адкрыў амерыканец Майкл Каллэн. У 1930 годзе ён абсталяваў пад (2)
памяшканне свайго былога гаража, побач з ім арганізаваў бясплатную (3)
для (4)
. Праз два гады бізнес Каллэна ўжо налічваў 8 (5)
самаабслугоўвання.
У канцы 30-ых гадоў яшчэ адзін амерыканец, уладальнік (6)
Сільван Голдман, упершыню прапанаваў сваім (7)
скарыстаць металічную (8)
, якую можна каціць па гандлёвай (9)
і напаўняць (10)
, пазбавіўшыся ад неабходнасці пераносіць цяжкі (11)
у руках.
Па меры развіцця гандлю плошча і (12)
(13)
паступова павялічваліся. Зараз тут прапануюць да 25 тысяч найменняў харчовых і прамысловых (14)
, а таксама стравы ўласнай вытворчасці (салаты, закускі, мяса, печыва і іншыя).
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- супермаркет
- краму
- паркоўку
- пакупнікоў
- магазінаў
- супермаркета
- пакупнікам
- каляску
- зале
- таварамі
- кошык
- асартымент
- супермаркетаў
- тавараў
-
ЗАДАННЕ
З дадзеных літар складзіце словы.
1. Ы К Ш О К
2. А В А Р Т
3. А Ш І Р М К
4. К М А Р А
5. М Е Н Т А С А Ы Р Т
6. І П Ц А А Л
7. А Д Р
8. М А Н І Г А З
9. П У А К П І К Н
10. К А Я С Л А К -
АДКАЗ (клiкнi!)
1. Кошык
2. Тавар
3. Кірмаш
4. Крама
5. Асартымент
6. Паліца
7. Рад
8. Магазін
9. Пакупнік
10. Каляска
-
ЗАДАННЕ
Суаднясіце дадзеныя паняцці і азначэнні. Запішыце і прачытайце атрыманыя сказы.
Узор: 1 Д (Магазін - месца гандлю, можа быць прадуктовым, прамтаварным і іншым).
- Магазин
- Крама
- Рынак
- Кірмаш
- Супермаркет
- Гандлёвы цэнтр
- Буцік
А. невялікі магазін, дробнае гандлёвае прадпыемсва;
Б. месца гандлю пад адкрытым небам або ў гандлёвых радах, базар;
В. невялікі вузкаспецыялізаваны магазін з абмежаваным колам кліентаў, тут звычайна прадаецца моднае дарагое адзенне або ювелірныя вырабы;
Г. святочна абстаўлены гандаль, што адбываецца перыядычна ў пэўнай мясцовасці;
Д. месца гандлю, можа быць прадуктовым, прамтаварным і іншым;
Е. буйны магазін самаабслугоўвання для продажу тавараў паўсядзённага попыту (пераважна харчовых);
Ж. мноства магазінаў і крам, якія знаходзяцца ў адным будынку. -
АДКАЗ (клiкнi!)
1 Д; 2 А; 3 Б; 4 Г; 5 Е; 6 Ж; 7 В.
-
ЗАДАННЕ
З дадзеных слоў складзіце закончаныя па сэнсу сказы.
- добры | восеньскім | мёд | сёлета | кірмашы | на | прадавалі | вельмі.
- асартымент | “Рамонак” | багаты | супермаркеце | печыва | у.
- тавары | штодзень | краме | ёсць | у | неабходнаыя | усе | | гэтай.
- каля | паркоўка | гандлёвага | цяпер |“Свята” | платная | цэнтра.
- на | пакупнік | знешні | кожны | звяртае | выгляд | увагу | тавару
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- Сёлета на восеньскім кірмашы прадавалі вельмі добры мёд.
- У супермаркеце “Рамонак” багаты асартымент печыва.
- У гэтай краме ёсць усе неабходнаыя штодзень тавары.
- Паркоўка каля гандлёвага цэнтра “Свята” – цяпер платная.
- Кожны пакупнік звяртае увагу на знешні выгляд тавару.