Купляй па-беларуску: ежа. Узровень 1
Курс «Купляй па-беларуску: ежа» зацікавіць тых, хто хоча навучыцца карыстацца беларускай мовай у звычайным жыцці: напрыклад, падчас такой паўсядзённай справы як паход у краму або супермаркет. Калі вы не ведаеце, як па-беларуску звярнуца да прадаўца ці кансультанта: папрасіць узважыць што-небудзь, знайсці неабходны тавар і іншае – вам сюды! Курс складаецца з 1 узроўня, дзе вы знойдзіце пэўныя матэрыялы і заданні:
- актыўны слоўнік з адпаведай лексікай;
- заданні на візуальнае спазнаванне (супастаўленне іконкі і слова са слоўніка);
- заданні на складанне словазлучэнняў або сказаў;
- дыялогі і інш.
Паступова выконваючы заданні, вы трэніруецеся правільна ўжывать адпаведныя словы, словазлучэнні і моўныя канструкцыі ў розных выпадках.
Акрамя таго, вы можаце карыстацца матэрыляламі курса “Прадукты харчавання”, а таксама звярнуцца да тэкстаў “Кірмашы ў гісторыі” і "Нацыянальная кухня Беларусі: вытокі" ў раздзеле “Тэксты для чытання”, каб як мага шырэй пазнаёміцца з тэмай і вывучаць яе комплексна – ведаць не толькі пра ШТО казаць, але і ЯК.
-
ЗАДАННЕ
Злучыце дадзеныя ў слупках словы (вызначце ўсе магчымыя камбінацыі), пры неабходнасці можна выкарыстоўваць лічэбнікі: 1, 2, 100, 200 і г. д.
Узор: малако + літр – літр малака (1 В); арахіс + грамм — 100 грам арахісу (19 Б).
А. кілаграм; Б. грам; В. літр; Г. дзясятак; Д. штука; Ж. вязанка; З. жменя; І. упакоўка; К.кавалак; Л.пачак; М.пучок; Н.слоік; О.бляшанка; П.бутэлька.
- малако
- яйкі
- бананы
- смятана
- варэнне
- макароны
- сыр
- тварог
- пячэнне
- кроп
- шпроты
- каўбаса
- кава
- масла
- філе
- віно
- квас
- базілік
- арахіс
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- Малако + бутэлька — бутэлька малака (1 П)
- Яйкі + дзясятак — дзясятак яек (2 Г)
- Бананы + вязанка — вязанка бананаў (3 Ж)
- Смятана + слоік — слоік смятаны (4 Н)
- Варэнне + слоік — слоік варэння (5 Н)
- Макароны + пачак — пачак макаронаў (6 Л)
- Сыр + кавалак — кавалак сыру (7 К)
- Тварог + упакоўка — упакоўка тварагу (8 І)
- Пячэнне + кілаграм — кілаграм пячэння (9 А)
- Пячэнне + грам — 100 грам пячэння (9 Б)
- Кроп + пучок — пучок кропу (10 М)
- Шпроты + бляшанка — бляшанка шпротаў (11 О)
- Каўбаса + кілаграм — кілаграм каўбасы (12 А)
- Каўбаса + грам — 100 грам каўбасы (12 Б)
- Кава + пачак — пачак кавы (13 Л)
- Масла + пачак — пачак масла (14 Л)
- Філе + кілаграм — кілаграм філе (15 А)
- Філе + упакоўка — упакоўка філе (15 І)
- Філе + грам — 100 грам філе (15 Б)
- Віно + бутэлька — бутэлька віна (16 П)
- Квас + бутэлька — бутэлька квасу (17 П)
- Базілік + пучок — пучок базіліку (18 М)
- Арахіс + жменя — жменя арахісу (19 З)
-
ЗАДАННЕ
Прачытайце дыялог. Замяніце іконкі словамі са слоўніка.
У краме
: Вітаю вас! Чым я магу вам дапамагчы?
: Дзень добры! Узважце, калі ласка, бела-ружовага зефіру.
: Колькі вам?
: Трыста (1)
.
: Трымайце. Два рублі, трыццаць капеек. Яшчэ што-небудзь жадаеце?
: Так, узважце кілаграм (2)
пячэння “Казка” і (3)
цукерак “Васілёк”.
: Добра! Усяго на дзесяць рублёў і восемдзесят капеек.
: Вось адзінаццаць рублёў.
: Ваша здача – дваццаць капеек. Калі ласка, вазьміце чэк.
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- грам
- кілаграм
- жменю
-
ЗАДАННЕ
Рэцэпты ад Джэймі Олівера! Замест іконак устаўце адпаведныя словы са слоўніка, прачытайце. Калі ёсць жаданне, паспрабуйце прыгатаваць дома па дадзеных рэцэптах.
Спагецці “Bolognese”
- 6 (1)
вэнджанага бекону з праслойкамі тлушчу
- 2 галінкі свежага размарыну
- 2 зубчыка часнаку
- цыбуля — 1 (2)
- (3)
ялавічнага фаршу — 500 (4)
- 200 мл чырвонага віна
- (5)
з вяленымі памідорамі — 280 (6)
- (7)
кансерваваных памідораў — 400 (8)
- (9)
спагецці — 500 (10)
- 1 невялікі (11)
сыру Пармезан
Рызота з грыбамі
- 1,5 (1)
гарачага курынага або агародніннага булёна
- 1 (2)
сушаных баравікоў
- цыбуля — 1(3)
- 2 палачкі сэлдэрэя
- (4)
рысу для рызота — 400 (5)
- 75 мл вермута або белага віна
- марская соль, чорны перац
- 4 вялікія (6)
лясных грыбоў (лісічкі, шампіньёны),
- (7)
свежай зеляніны (эстрагон, пятрушка, чабор)
- сок 1 лімона
- 1 чайная лыжка сметанковага масла
- 1 невялікі (8)
сыру Пармезан
- 6 (1)
-
АДКАЗ (клiкнi!)
Спагецці “Bolognese”
- кавалкаў
- штука
- упакоўка
- грам
- слоік
- грам
- бляшанка
- грам
- пачак
- грам
- кавалак
Рызота з грыбамі
- літра
- жменя
- штука
- пачак
- грам
- жмені
- пучок
- кавалак
-
ЗАДАННЕ
Пабудуйце дыялог з дадзеных фраз. Прачытайце гатовы варыянт.
У краме: прадавец і пакупнік.
А. —Тры рублі. Вельмі добрая цана. Свежая чарэшня, толькі – з Малдовы! Калі ласка, паспытайце!
Б. —Добра, дабаўце яшчэ паўкілаграмма.
В. —Калі ласка! Смачна есці!
Г. —Дзень добры! Колькі каштуе гэтая чарэшня?
Д.—Бярыце болей – што тут есці!
Е. —Вялікі дзякуй! Дужа смачная! Узважце кілаграмм.
-
АДКАЗ (клiкнi!)
Г А Е Д Б В
- —Дзень добры! Колькі каштуе гэтая чарэшня?
- —Тры рублі. Вельмі добрая цана. Свежая чарэшня, толькі – з Малдовы! Калі ласка, паспытайце!
- —Вялікі дзякуй! Дужа смачная! Узважце кілаграмм.
- —Бярыце болей – што тут есці!
- —Добра, дабаўце яшчэ паўкілаграмма.
- —Калі ласка! Смачна есці!