chevron_right
  • ЗАДАННЕ

    Устаўце дадзеныя словы на месцы пропускаў. Выкарыстайце ўсе словы. Прачытайце атрыманы дыялог.

    У магазіне

    а) класічны, б) паліто, в) колеру, г) прымерачную, д) чорнае 


     : Дзень добры!
     : Дзень добры! Чым я магу вам дапамагчы?
    : Я бы хацела купіць (1)                            .
    : Які фасон вам падабаецца?
    : Напэўна, (2)                             ... Хаця я памеру розныя, калі гэта магчыма.
    : Так, безумоўна. У нас есць паліто прыталенага і прамога сілуэта, паліто-кокан, у рэтра стылі. Якой даўжыні і (3)                           вы аддаеце перавагу?
    : (4)                                , да калена.
    : Добра, праходзьце ў (5)                               , калі ласка. Зараз я вам прынясу некалькі варыянтаў.
    : Вялікі дзякуй.

  • АДКАЗ (клiкнi!)

    1 б; 2 а; 3 в; 4 д; 5 г.

    —Дзень добры!
    —Дзень добры! Чым я магу вам дапамагчы?
    —Я бы хацела купіць паліто.                           .
    —Які фасон вам падабаецца?
    —Напэўна, класічны... Хаця я памеру розныя, калі гэта магчыма.
    —Так, безумоўна. У нас есць паліто прыталенага і прамога сілуэта, паліто-кокан, у рэтра стылі. Якой даўжыні і колеру вы аддаеце перавагу?
    —Чорнае, да калена.
    —Добра, праходзьце ў прымерачную, калі ласка. Зараз я вам прынясу некалькі варыянтаў.
    —Вялікі дзякуй.

  • ЗАДАННЕ

    З дадзеных слоў складзіце сказы. Прачытайце тое, што атрымалася.

    1. адзенне | я | 44-га | нашу | размера.
    2. швы | гэтым | у | няроўныя | паліто.
    3. кішэні | я | дзірку | знайшоў | у.
    4. даўжыні | штаны | якой | гэтыя?
    5. выраба | у | бавоўна | склад | шоўк | ўваходзіць | гэтага | і. 
  • АДКАЗ (клiкнi!)
    1. Я нашу адзенне 44-га размера.
    2. У гэтым паліто няроўныя швы.
    3. Я знайшоў дзірку ў кішэні.
    4. Якой даўжыні гэтыя штаны?
    5. У склад гэтага выраба ўваходзіць бавоўна і шоўк. 
  • ЗАДАННЕ

    Да пытанняў (1-7) падбярыце адказы (А-Ж). Прачытайце.

    Узор: 1 Е

    • 1. Якога рамера гэта кашуля?                                     
    • 2. Гэта сукенка – толькі ў зяленым колеры?        
    • 3. А якой даўжыні гэтае паліто?                         
    • 4. На якія параметры разлічаны 48 размер?           
    • 5. Які рэжым мыцця гэтай спадніцы?                         
    • 6. У якім стылі гэтыя штаны? 
    • 7. Што ўваходзіць у склад гэтай тканіны?

    А) Не, яшчэ ёсць у чырвоным і блакітным.
    Б) У классічным.
    В) Бавоўна і поліэстр.
    Г) 110 см.
    Д) 94-98 см –  у грудзях,   82-86 см –  у таліі.
    Е) 48-га.
    Ж) Мыццё забаронена – толькі хімчыстка.

  • АДКАЗ (клiкнi!)

    1 е; 2 а; 3 г; 4 д; 5 ж; 6 б; 7 в.

    1. —Якога рамера гэта кашуля?

    —48-га.

    2. —Гэта сукенка – толькі ў зяленым колеры?

    —Не, яшчэ ёсць у чырвоным і блакітным.

    3. —А якой даўжыні гэтае паліто?

    —110 см.

    4. —На якія параметры разлічаны 48 размер?

    —94-98 см — у грудзях, 82-86 см — у таліі.

    5. —Які рэжым мыцця гэтай спадніцы?

    —Мыццё забаронена — толькі хімчыстка.

    6. —У якім стылі гэтыя штаны?

    —У классічным.

    7. —Што ўваходзіць у склад гэтай тканіны?

    —Бавоўна і поліэстр.

СКЛАД КУРСА