Купляй па-беларуску: адзенне. Узровень 1
Курс «Купляй па-беларуску: адзенне» зацікавіць тых, хто хоча навучыцца карыстацца беларускай мовай у звычайным жыцці: напрыклад, падчас такой паўсядзённай справы як паход умагазін адзення. Калі вы не ведаеце, як па-беларуску звярнуца да прадаўца ці кансультанта: папрасіць парайць фасон, знайсці неабходны размер і іншае – вам сюды! Курс складаецца з 2 узроўняў, у кожным вы знойдзіце пэўныя матэрыялы і заданні:
- актыўны слоўнік з адпаведай лексікай;
- заданні на візуальнае спазнаванне (супастаўленне іконкі і слова са слоўніка);
- тэкст;
- заданні на складанне словазлучэнняў або сказаў;
- дыялогі і інш.
Паступова выконваючы заданні, вы трэніруецеся правільна ўжывать адпаведныя словы, словазлучэнні і моўныя канструкцыі ў розных выпадках.
Акрамя таго, вы можаце карыстацца матэрыляламі курсаў “Адзенне” і "Абутак", а таксама звярнуцца да тэксту “Гісторыя моды ХХ стагоддзя” ў раздзеле “Тэксты для чытання”, каб як мага шырэй пазнаёміцца з тэмай і вывучаць яе комплекса – ведаць не толькі пра ШТО казаць, але і ЯК.
-
ЗАДАННЕ
Прачытайце тэкст, замест іконак устаўце словы са слоўніка.
(1)«casual» нарадзіўся ў Еўропе, бо менавіта тут людзям падабаецца апранацца, як кажуць, проста, але з (2)
. Гэта ўнікальны свабодны (3)
, у якім мала абмежаванняў. Можна насіць і (4)
, і (5)
, і (6)
, розныя сукенкі, спадніцы, штаны і сумкі. Галоўнае, каб знешні выгляд ствараў эфект прыемнай утульнасці.
Свабодны (7)
канчаткова зацвердзіўся ў модзе ў канцы 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Джорджыа Армані першым прапанаваў спалучаць джынсы, класічны пінжак і футболку. Шматлікія дызайнеры падхапілі тэндэнцыю, і (8)
сasuals распаўсюдзіўся і стаў папулярным паўсядзённым напрамкам для гараджан. Неўзабаве з’явіўся цэлы кірунак у модзе – нядбайная элегантнасць (Casual Chic). Яго адметнымі рысамі сталі мінімалістычныя (9)
з дарагіх (10)
простых (11)
з выразнымі лініямі і (12)
. Галоўнай асаблівасцю было майстэрскае камбінаванне розных прадметаў (13)
.
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- Стыль
- густам
- стыль
- трыкатаж
- лён
- шоўк
- стыль
- стыль
- калекцыі
- тканін
- фасонаў
- сілуэтамі
- гардэробу
-
ЗАДАННЕ
З дадзеных фраз утварыце закончаны па сэнсе дыялог. Прачытайце тое, што атрымалася.
Размова сябровак
1. — Залежыць ад таго, якое ўражанне ты хочаш выклікаць. Галоўнае – апрануцца з густам.
2. — А можа, наадварот, нешта смелае, арыгінальнае. Каб паказаць сябе творчым і цікавым чалавека.
3. — Заўтра мой першы працоўны дзень у новай кампаніі. Як ты лічаш, што мне апрануць?
4. — Што-небудь элегантнае,у класічным стылі, каб выглядаць сціпла і прафесійна. -
АДКАЗ (клiкнi!)
3 4 2 1
—Заўтра мой першы працоўны дзень у новай кампаніі. Як ты лічаш, што мне апрануць?
—Што-небудь элегантнае,у класічным стылі, каб выглядаць сціпла і прафесійна.
—А можа, наадварот, нешта смелае, арыгінальнае. Каб паказаць сябе творчым і цікавым чалавека.
—Залежыць ад таго, якое ўражанне ты хочаш выклікаць. Галоўнае – апрануцца з густам.
-
ЗАДАННЕ
З дадзеных літар састаўце словы.
- ЭРОБДРАГ
- ЬЫСЛТ
- ЖТЫРААКТ
- СФАОН
- АКЦЯЛКЕЫ
- ЭІТСЛУ
- ВБОААНЎ
- НАІНТКА
- ЭМДАЬЛ
- РЦЭШСЬ
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- Гардэроб
- Стыль
- Трыкатаж
- Фасон
- Калекцыя
- Сілуэт
- Бавоўна
- Тканіна
- Мадэль
- Шэрсць
-
ЗАДАННЕ
З дадзеных слоў пабудуйце словазлучэнні, не змяняйце грамматычную форму слоў (адказ даецца для прыкладу, варыянтаў можа быць некалькі).
Узор: Спадніца класічнага фасону (1 Б).
А) з бавоўны; Б) класічнага фасону; В) з віскозы; Г) з дабаўленнем шоўка; Д) добры; Е) вытанчаны; Ж) элегантны; З) модны.
- спадніца
- футболка
- стыль
- тканіна
- густ
- джэмпер
- гардэроб
- сілуэт
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- Спадніца класічнага фасону (1 Б)
- Футболка з бавоўны (2 А)
- Стыль вытанчаны (3 Е)
- Тканіна з дабаўленнем шоўка (4 Г)
- Добры густ (5 Д)
- Джэмпер з віскозы (6 В)
- Модны гардэроб (7 З)
- Элегантны сілуэт (8 Ж)