Арфаграфія. Уводзіны. Узровень 1
Уводзіны. Прынцыпы беларускай арфаграфіі
Арфаграфія (або правапіс) — сістэма правіл перадачы выснай мовы на пісьме, унарманваная і абавязковая для ўсіх. Давайце разабярэмся, як гэта сістэма працуе.
Галоўнае, што трэба зразумець – у беларускай мове існуюць два асноўныя прынцыпы напісання слоў – фанетычны і мафалагічны. Усе арафаграфічныя правілы падпарадкоўваюцца менавіта ім, а таксама аб’ядноўваюцца ў дзве пэўныя групы.
Фанетычны прынцып – або так званы прынцып “як чуем, так і пішам” – прадугледжвае напісанне слоў згодна з іх гучаннем.
Разгледзем на прыкладе: у парах слоў вочы / у вачах – караневае о змяняецца на а, белы/ бяліціць – караневае е змяняецца на я. Гэта адбываюцца дзякуючы фанетычнаму прынцыпу "як чуем, так і пішам".
Не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу запазычаныя словы з традыцыйным напісаннем (сезон, дэталь, легенда і інш.).
У аснове марфалагічага (або марфематычага) прынцыпа аднолькавае напісанне марфем – незалежна ад таго, як яны вымаўляюцца:
1) ва ўсіх формах аднага і таго ж слова:
у аднакараневых словах горад [горат], гарадскі [гарацкі], гарады [гарады] у корані слова вымаўляюцца розныя гукі, але пішацца заўсёды д.
2) ва ўсіх словах з пэўнай марфалагічнай часткай.
Параўнайце: адшукаць [атшука’] | адысці [адыс’ц’і] | аддаць [адац’]
Прыстаўка ад- вымаўляецца па-рознаму, але напісанне яе застаецца нязменным.
На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:
- правапiс о, э–а (ы): горад – гарады, адрас, Токіа, брызент;
- правапiс е, ё–я: слёзы – сляза, генерал, сяржант, дзявяты;
- правапiс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: фае, гігіена, акiян;
- правапіс у і ў у залежнасці ад пазіцыі ў слове: добрае ўражанне, ад удару;
- правапiс прыставак на -з (-с): беccмяротны, бясконцы, здаўна, сплавіць;
- правапiс д–дз, т–ц: горад – у горадзе, плот – на плоце, дзверы, цвёрды;
- правапiс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл, дт: сонца, сэрца, радасны;
- правапіс падоўжаных зычных: калоссе, каменне, стагоддзе; правапіс адной літары ў словах іншамоўнага паходжання: алея, каса, тона;
- правапіс прыстаўных гукаў: восень, гэты;
- напiсанне лiтары ц на месцы спалучэння каранёвых ц, т, ч, к i суфiксальнага с (у суфiксах -ск-, -ств- ): салдат – салдацкi, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкi, рыбак – рыбацкі, чалавек – чалавецтва, выдавец – выдавецтва;
- напiсанне лiтары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х i суфiкса -ств-, а таксама караневага с i суфiкса -ск-: Беларусь – беларускі, харошы – хараство;
- захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах: пяшчота, нішчымны і інш.
На марфалагiчным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:
- правапiс звонкiх зычных на канцы слоў i перад глухiмi: грыб, дзядзька, гразь, лодка;
- напiсанне прыставак i прыназоўнiкаў на -б, -д, а таксама прыназоўнiкаў на -з: абдаць, абрэзаць, з хаты, без цябе, перад святам;
- правапiс глухiх зычных перад звонкiмi: носьбіт, вакзал, лічба;
- правапiс шыпячых перад свiсцячымi і свiсцячых перад шыпячымi: на рэчцы, мыешся, зжаць, бясшумны;
- правапiс мяккiх зычных (мяккасць зычных, якая ўзнiкае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пiсьме не перадаецца): злева, свята, дзверы, цвёрды;
- правапiс караневых зычных з, ж, ш, г, х перад суфiксам -ск- у прыметнiках, утвораных ад геаграфiчных назваў: французскі, нясвіжскі, балхашскі, казахскi;
- правапiс д, т перад ц, ч: матчын, у хатцы, у лодцы, дакладчык;
- правапiс каранёвага д перад суфiксамi -ск-,-ств-: грамадства, суседскі;
- правапiс е ў прыназоўнiку без i часцiцы не: не смейся, без разбору.