chevron_right

Яканне. Узровень 3

Правапіс Е, Ё, Я (яканне): правапіс Я

У беларускай мове Я пішацца ў розных выпадках. Паглядзем у якіх!

у беларускай мове пішацца:

  1. у першым складзе перад націскам замест Е і Ё ва ўласна беларускіх словах: вясёлы, зялёны, святло, лясны, васямнаццаць;
  2. у першым складзе перад націскам замест Е і Ё у даўно запазычаных словах: каляндар, дзяжурны, пляяда, сяржант, яфрэйтар, ялей, янот, яўрэй, яхідны;
  3. у пачатку ўласных іменаў, прозвішчаў і: Якуб, Яраслаў, Якім, Якаў;
  4. у корані слова і пасля мяккіх зычных, дзе вымаўляецца нязменна гук [a] ва ўсіх складах: ястрабіны, ярына, языкаты, ядраны, яравы, пояс, лямантаваць, завязь, дробязь, памяць, вязаць, цяжкаваты, мяккаваты, тысяча, святкаваць, Прыпяць, дзесяць;
  5. у складах пасля націска ў некаторых суфіксах назоўнікаў і дзеясловаў (+ аддеяслоўныя назоўнікі):
  6. боязь, роўнядзь, лаяць, ,баяць, веяць, сеяць, лаянка, сеялка.

 Ёсць словы, у якіх пры змяненні ў  першым складзе перад націскам  Е чаргуецца з І. Яны не падпарадкоўваюцца яканню: кветка –квітнець, блеск – бліскучы, цвет –цвітуць, усмешка – усміхнуцца.

  • ЗАДАННЕ

    Устаўце прапушчаныя літары, запішыце словы ў дзве группы: 1— словы, дзе прапушчана Е; 2 — словы, дзе прапушчана Я. Параўнайце.


    Пл...мя, ...фрэйтар, пл..яда, г...н...рал, с...ржант, в...ранда, пам...ць, л...генда, ...ўрэй, ...піскап, кал...ндар, к...фір, ...раслаў, с...местр, л..мантаваць, б...з канца,  г...рой, ...нот, ...гіпет, б...сконца.

    1


        


      

    2


       


  • АДКАЗ (клiкнi!)
    1. Племя, генерал, веранда, легенда, епіскапкефір, без канца, герой, Егіпет;
    2. Яфрэйтар, пляяда, сяржант, памяць, яўрэй, каляндар, Яраслаў, лямантаваць, янот, бясконца.