Яканне. Узровень 2
Правапіс Е, Ё, Я (яканне): правапіс Е
Літару Е можна сустрэць у словах як пад націскам, так і не пад націскам. Разгледзем усе варыянты.
захоўваецца:
- пад націскам – тут усе зразумела, чуем пад націскам Е – пішам Е (працуе той самы фанетычны прынцып !!!!) – адлегласць, племя, лес, хлеб, глеба, Бельгія і інш.;
- ва ўсіх ненаціскных складах, акрамя першага перад націскам: вецер, возера, зеленаваты;
- у ненаціскным складзе пасля Г, К, Х: герой, Герасім, кефір, кераміка, Херсон, генерал, гектар, кенгуру;
- у першым складзе перад націскам у словах запазычаных з неславянскіх моў: сезон, секунда, легенда, механіка, веранда, метро, Берлін, педаль, семестр, балерына, мелодыя;
- у пачатку некатрых запазычаных слоў: Егіпет, Еўропа, Ерэван, ерэтык, епіскап;
- у часціцы НЕ і прыназоўніку БЕЗ: не змог, не быў, не мяне, без цяне, без слёз.
-
ЗАДАННЕ
Складзіце з дадзеных слоў сказы, устаўце прапушчаныя літары.
- ехаў / у / г….н…рал / Х….рсон
- апранута / бал…рына / з…л…нватую / была / сук..нку / ў
- воз…ра / была / адл..гласць / кілам…тр / да / больш / за
- людзі / на / м…лодыю / в…рандз… / пад / танцавалі / в...сёлую
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- Генерал ехаў у Херсон.
- Балерына была апранута ў зеленаватую сукенку.
- Адлегласць да возера была больш за кіламетр.
- Людзі на верандзе танцавалі пад вясёлую мелодыю.