chevron_left

Яканне. Узровень 1

Правапіс Е, Ё — Я (яканне): правапіс Ё

Сфармулюем асноўны закон якання:

На месцы Е, Ё у першым складзе перад націскам пішацца Я.

Як працуе правіла: вы сустракаеце слова, напрыклад, в...сёлы. Вам невядома, якая літара тут прапушчана – Е або Я. Давайце разважаць. Літара прапушчана ў першым складзе. Паставім націск (гэта вельмі важна!!!) — в..сё́лы. Цяпер зразумела, што націск – на другім складзе. Паспрабуйце змяніць дадзенае  слова так, каб націск перайшоў на першы склад: в...сё́лы – ве́села. Здаецца прапушчана Е, аднак успомнім правіла якання: Е, Ё у першым складзе перад націскам пераходзіць у Я!!! Прымяняе яго – і  у выніку атрымоваем вЯсёлы.

  • ЗАДАННЕ

    Прасачыце, як змяняюцца словы, звярніце ўвагу на націскі.

    1. Свет – светлы – святло
    2. Вёска – вёсачка – вясковы
    3. Вечар – вечарэе – вячэраць
    4. Лес – лесавік – лясны
    5. Веснавы – вясна – вясенні 
    6. Цёмны – цемната – цямнець
  • АДКАЗ (клiкнi!)
    1. Све́т – све́тлы – святло́
    2. Вё́ска – вё́сачка – вяско́вы
    3. Ве́чар – вечарэ́е – вячэ́раць
    4. Ле́с – лесаві́к – лясны́
    5. Веснавы́ – вясна́ – вясе́нні 
    6. Цё́мны – цемната́ – цямне́ць

Гэта звычайны сітуацыя, дзе правіла працуе без усялякіх праблем, аднак знойдуцца выпадкі, дзе ўсё не так відавочна. Перш за ўсе разбярэмся з Ё.

у беларускай мове пішацца заўсёды пад націскам, а ў першым складзе перад націскам пераходзіць у Я (гл. правіла): лёгкі -лягчэй, цёплы-цяпло, вёска-вясковы.

Але (як жа без гэтага!!!!!) ёсць і выключэнні, калі Ё захоўваецца не пад націскам:

  1. у слове РАДЫЁ + складаныя словы, дзе радыё- з’яўляецца першай часткай: радыёактыўны, радыёстанцыя, радыёвална;
  2. у словах з караневымі ЁД-, ЁТ-: ётаваны, ёдапірын;
  3. у канцы іншамоўных геаграфічных назваў, прозвішч: Агаё, Каэльё.
  • ЗАДАННЕ

    Устаўце прапушчаныя літары. Звярніце ўвагу на націск у словах.

    1. Сл...зы – сл...за
    2. Л...д – л...довы
    3. Зам...рзнуць – зам...рзаць
    4. Зял...ны – зел...ніна
    5. Цв...рды – цв...рдзець
    6. В...дры – в...дро
    7. М....д – м....довы
  • АДКАЗ (клiкнi!)
    1. Слё́зы-сляза́
    2. Лё́д — лядо́вы
    3. Замё́рзнуць — замярза́ць
    4. Зялё́ны — зеляні́на
    5. Цвё́рды — цвярдзе́ць
    6. Вё́дры — вядро́
    7. Мё́д — мядо́вы