chevron_right

Аканне. Узровень 3

Правапіс О, Э – А (аканне): правапіс А

Літара А змяняе О і Э не пад націска ў спрадвечна беларускіх словах. А як жа быць з вялікай колькасцю запазычаных слоў? Мы ўжо разабралі выпадкі, калі ў запазычаных словах захоўваецца Э не пад націскам, а цяпер разгледзем – калі Э ўсё ж такі пераходзіць у А.

Не пад нацiскам пішацца на месцы О:

  1. у пачатку ўласных імен і геаграфічных назваў: Адэса, Ашмяны, Астравец, Абломаў, Арлоў;
  2. у канцы граматычна нязменных слоў: барока, сапрана, Конга;

У канцы іншамоўных слоў пасля галосных:  Токіа, Ватэрлоа, Антарыа адажыа, сальфеджыа, трыа. 

Не пад націскам пішацца на месцы Э:

  1. ва уласных іменах славянскага паходжання і ў даўно завпазычаных словах пасля цвердых: Чарнышэўскі, Чачэрск, Беразіно, Чалюскін, рамонт, літара, характар, сакрэт, Шаўчэнка;
  2. у запазычаных словах са спалучэннямі –аль, -ар заместа –эль, -эр на канцы слова: альма-матар, кратар, лідар, камп’ютар, шніцаль.

Запомніце! Ва ўласных іменах спалучэнне –эль, -эр захоўваецц: Юпітэр, Ландэр, Одэр.

  • ЗАДАННЕ

    Устаўце прапушчаныя літары.  Параўнайце словы са слупкоў, пастаўце націск ў кожным з іх.

    • …дэса        — …сла
    • …шмяны   —  …рша
    • тры…         —  кін…
    • …рлоў       —  …сіпаў
    • барок…     —  дамін…
    • лід…р        —  Ланд….р
    • крат…р     —  кат…т
    • Ватэрло… — Беразін…
  • АДКАЗ (клiкнi!)
    • Адэ́са — О́сла
    • Ашмя́ны — О́рша
    • Тры́а — Кіно́
    • Арло́ў — О́сіпаў
    • баро́ка — даміно́
    • лі́дар — Ла́ндэр
    • кра́тар — ка́тэт
    • Ватэрло́а — Беразіно́