Аканне. Узровень 2

Правапіс О, Э – А (аканне): правапіс Э

У беларускай мове літара Э звычайна пішацца пад націскам, АЛЕ ёсць выпадкі, калі Э захоўваецца і не пад націскам.

Захоўваецца незалежна ад націска ў наступных выпадках:

  1. пасля зацвярдзелых, а таксама Д і Т: тэатр, катэт, ацэнка, Жэнева, Цэйлон, цэлы, дэпутат, рэкорд, рэдактар, ветэран, жэтон, рэпліка, рэлігія, рэліквія, Шэкспір, Рэмарк;
  2. у пачатку некаторых запазычыных слоў: эвалюцыя, эра, эпоха, экран, экватар, Эўклід, Эфіопія, Эстонія;
  3. у словах вытвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаваць, бессэнсоўны;
  4. на канцы запазычаных нязменных слоў, уласных імен, геаграфічных назваў пасля зычных акрамя Л і К: купэ, кафэ, каратэ, аташэ, Хасэ, Душанбэ, дэкальтэ;

 Але!!!  Філе, камюніке, піке, сальта-мартале.

  • 5. у словах з прыстаўкай рэ- , якая абазначае паўторнасць аба аднаўленне дзеяння: рэпрадукцыя, рэпетыцыя, рэабілітацыя, рэанімацыя і інш;
  • 6. у пачатку выклічнікаў: эге, э-хе-хе.

 Увага!! У запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама З, С, Н могуць пісацца літары Э і Е: дэталь, экзэмпляр, тунэль, сэрвіс, маянэз, інтэрнэт, АЛЕ легенда, медаль, сезон, газета, парламент, перспектыва  і інш.  Напісанне такіх слоў з'яўляецца традыцыйным, яго неабходна запомніць!!

  • ЗАДАННЕ

    Размяркуйце словы ў дзве группы: 1. словы, дзе на месцы пропуску пішацца Э; 2. словы, дзе на месцы пропуску пішацца А. Устаўце прапушчаныя літары.


    Ш...лест, р…чка, с…рдэчны, ч…пкі, ш...ры, ч…сны, ш…рэць,  ч…рсцвець,  р…дкі,  гр…бсці, ас…нсаваць, ц…п, адр…зак, уц…лець, уч…піцца, ац…ніць, ар..ндатар,  …стонія, р…лігія, разр…за́ць, бесс…нсоўна, тр…ска, абшч…піць, б…жавы.

    1


      


    2


      


  • АДКАЗ (клiкнi!)
    1. шэлест, рэчка, чэпкі, шэры, чэсны, рэдкі, грэбсці, асэнсаваць, цэп, адрэзак, Эстонія, рэлігія, бессэнсоўна, трэска, бэжавы;
    2. сардэчны, шарэць, чарсцвець, уцалець, учапіцца, ацаніць, арандатар, разразаць, абшчапіць.