Аканне. Узровень 1
Правапіс О, Э – А (аканне): правапіс О
Напачатку сфармулюем асноўнае правіла беларускага акання:
Галосныя О, Э звычайна пішуцца пад націскам, а не пад націскам пераходяць у А: мо́ва- маўле́нне, маро́з-маразы́, рэ́чка-рака́.
Механізм такі: напрыклад, у слове рэчка націскным з’яўляецца першы склад – рэ́чка, таму пішацца Э (яна пад націскам). Калі мы зменім слова і націск будзе падаць на іншы склад, напрыклад, возьмем слова рака́ (націск на другі склад), літара Э ператварыцца ў А: рэ́чка-рака́. Тое ж самае адбываецца з літарай О. Не пад націскам, яна становіцца А.
Запомніце!
Пад націскам пішацца амаль заўсёды:
- у пачатку запазычаных слоў: орган, опера, Осла, ордэн;
- у пачатку славянскіх прозвішчах і назвах: Омск, Орша, Осіпаў;
- у сярэдзіне і на канцы слоў пасля цвердых і зацвярдзелых зычных: малако, жоўты, кіно, добры, Сянно.
Не пад націскам захоўваецца вельмі рэдка:
- у выклічніках і часціцах: ого, ой, ой-ой;
- у некаторых тэрмінах іншамоўнага паходжання: оталарынголаг, оптаэлектроніка, омметр, а таксама слова одапісец.
-
ЗАДАННЕ
Падбярыце словам пары, каб О, Э перайшлі ў А, пастаўце націск.
Узор: год –гады.
- дом —
- сэрца —
- голас —
- новы —
- свой —
- горад —
- чорны —
- мой —
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- до́м — дамы́
- сэ́рца — сардэ́чны
- го́лас — галасы́
- но́вы — наві́ны
- сво́й — свае́
- го́рад — гарады́
- чо́рны — чарне́ць
- мо́й — мае́
У некаторых спрадвечна беларускіх словах са спалучэннямі ро-, ло- О не пад націскам пераходзіць у Ы(!) замест А: бровы- брыво, кроў-крыві, гром-грыміць.
Гэта трэба запомніць!
Такім жа чынам некаторыя запазычаныя словы у беларускай мове таксама атрымалі літару Ы замест А у сярэдзіне слова не пад націскам: брызент, канцылярыя, інжынер, почырк, трывога, дрызіна, цырымонія, рысора. А таксама беларускія словы яблык, яблыня, яблычны, яблыневы.
-
ЗАДАННЕ
З дадзеных слоў складзіце пары, пастаўце націск у кожным слове.
Узор: вада – падводны.
вада просьба востры малодшы радзіма добры прасіць таўсцець гаварыць успамін вораг вастрыё тоўсты шэрсць падводны дабро гаворка родная варожы помніць шарсцяны моладзь
-
АДКАЗ (клiкнi!)
- Вада́ — падво́дны
- Про́сьба — прасі́ць
- Вастрыё́ — во́стры
- Мало́дшы — мо́ладзь
- Радзі́ма — ро́дная
- До́бры — дабро́
- Таўсце́ць — то́ўсты
- Гавары́ць — гаво́рка
- Успамі́н — по́мніць
- Во́раг — варо́жы
- Шэ́рсць — шарсцяны́