Дыскусія. Колькі рэчаў патрэбна чалавеку?

  • Рэч: вещь | thing
  • Спажыванне: потребление | consumption
  • Рэклама: реклама | advertising
  • Маркетынг: маркетинг | marketing
  • Залежнасць: зависимость | addiction
  • Хвароба: болезнь | disease

Прачытайце тэкст. Ці згодны вы з асноўнай думкай? Абмяркуйце дадзеную тэму з кім-небудзь або паразважайце аб гэтым самастойна. Можаце абапірацца на пытанні. Намагайцеся пры гэтым ужываць словы са слоўніка. Для найлепшага рэзультату таксама выкарыстоўвайце матэрыялы курсаў «Купляй па-беларуску», «Купляй па-беларуску: адзенне», «Купляй па-беларуску: ежа».

Пачнем з банальнага пытання са школьнага псіхалагічнага тэсту: якіх 5 рэчаў вы ўзялі б з сабой на бязлюдны востраў? Хто-небудзь задумваўся над гэтым пытаннем па-сапраўднаму? Нож, запалкі, любімыя красоўкі, шампунь з экстрактам жажаба ... Што яшчэ? 5 рэчаў — гэта вельмі мала! А колькі ў прынцыпе чалавеку патрэбна рэчаў для таго, каб адчуваць сябе шчаслівым? Здаецца, з развіццём рэкламы і маркетынгу ўсё больш і больш. Бо нашы рэчы — гэта адлюстраванне нас саміх: нашага густу, патрэб, ідэй, ладу жыцця. Хтосьці не можа жыць без смартфона, а хтосьці — без фандюшніцы. Да таго ж ўсмешлівая дзяўчына з рэкламнага плаката вам заўсёды падкажа, без якога тавару вам не абысціся!

Многія людзі проста не ў сілах утрымацца ад куплі новага адзення ці абутку, ну а некаторыя — прыхільнікі крам і супермаркетаў — увесь час запасяць спажывецкія тавары «на чорны дзень»: грэчку, цукар, соль, сродкі для мыцця, касметыку і іншае. Часта апраўдваюцца: «Ну са зніжкай жа!» або «Гэта было на акцыі!». Аднак, усё ж, як адрозніць практычнага чалавека ад сапраўднага шапаголіка?

Аніаманію (шапагалізм) першым апісаў у 1915 годзе нямецкі псіхіятр Эміль Крэпелін, «першаадкрывальнік» шызафрэніі і маніякальнай дэпрэсіі. Ён заўважыў: хвароба вельмі падобна да іншых відаў залежнасці, а шапаголікі адчуваюць прыкладна тое ж, што і наркаманы. Да гэтага часу шапагаліз афіцыяльна не ўключылі ў спіс захворванняў. Амерыканская псіхіятрычная асацыяцыя, напрыклад, раней не прызнавала аніаманію як парушэнне здароўя, аднак у апошні час вырашыла перагледзець сваю пазіцыю, так як шапагалізму ўласцівы ўсе асноўныя прыкметы маніякальных паводзін. Шапаголікі купляюць усё без роздуму, прычым вялікая частка гэтых пакупак ім непатрэбна, проста сам «абрад» для іх — лепшы адпачынак і радасць. Потым яны адчуваюць віну і раскаянне ў тым, што зрабілі, але праз некаторы час усё зноў паўтараецца. Гэта можа стаць прычынай сур'ёзных цяжкасцяў з грашыма і сямейных спрэчак.

Такім чынам, спажыванне ў сучасным развітым свеце ўжо не звязана з вострай жыццёвай неабходнасцю, калі гаворка не ідзе пра базавыя тавары: малако, хлеб, яйкі і г. д. Ну а без айфона пражыць ўсё ж такі магчыма! Рэальна! Аднак праўда і ў тым, што пакупкі прыносяць задавальненне, радасць, камусьці даюць пачуццё спакою і кантролю. Таму недзіўна, што жаданне купляць можа стаць нездаровым. Людзі спажываюць усё больш, а тым часам шапагалізм ужо набывае статус эпідэміі.

  1. Якія тавары вы лічыце неабходнымі?
  2. Без якіх рэчаў вы не можаце абысціся? Чаму?
  3. На ваш погляд, у якой ступені людзям неабходны тыя ці іншыя рэчы?
  4. Вы згодны з тым, што рэчы чалавека (адзенне, мэбля, гаджэты і іншае) — гэта адлюстраванне яго ладу жыцця, унутранага свету?
  5. Што прымушае людзей купляць непатрэбныя рэчы?
  6. Вы ведвеце якія-небудзь маркетынгавыя хітрыкі?
  7. Вы можаце аднесці сябе да шапаголікаў? А сустракалі калі-небудзь шапаголікаў? Чым адметны іх паводзіны?
  8. Вы згодны з тым, што шапагалізм — гэта захворванне? Чаму?
  9. Можаце параўнаць шапагалізм з іншымі залежнасцямі? Што агульнага паміж імі? У чым розніца?
  10. Як вы лічыце, чым шапагалізм і яго сусветнае распаўсюджванне могуць быць выкліканы?

А як лічыце вы?

Вашы меркаванні

  • Alise92 | 15.04.2018 у 23:59

    Гандлёвыя сеткі немалыя грошы выкідаюць на маркетынг. Ім трэба, каб куплялі як мага больш тавараў. Гэта сусветная практыка, усё разлічана на грамадства спажывання(((

  • Марына Клімовіч | 16.04.2018 у 9:17

    У мяне ёсць знаемыя шапаголікі. Гэта рэальна праблема, людзі купляюць абы-што! Не разумею такое!
    Гэта не захворванне, бо людзі могуць сябе стрымаць і кантраляваць.

  • Вольга | 13.09.2018 у 18:08

    Ой, гэта вельмі складанае пытанне, але... Я шапаголік, и гэта крута)))

  • Футбольная Ассоциация Юпитера | 27.10.2021 у 0:12

    1. Мед. сродкі, вада, запалка, канат, зброя, другі чалавек.
    2. Я не магу абысцісь без сцен ў хаце. Калі б іх не было, мне была бы холадна. Я не магу абысцісь абутка, так как мне была бы больна хадзіць.
    3. Існуюць шмат фактараў, і кожны вынік індвідуален.
    4. Часцічна
    5. Маркетынг, реклама, реклама і яшчэ раз реклама. Маркетолагі не проста так палучаюць сваі грошы, яны ведаюць вашу псіхалогію лепш, чым вы самі.
    6. Акцыя, пад'ём цаны, пасля чаго яё рубяць напапалам і выдаюць за акцыю. Вот: кошт хлебу 100 у. е. Потым яго падымаюць да 200 у. е. і робяць зніжку 50%, то біш 100 у. е. Кошт не змяніўся, а зніжка ёсць. Ну і ліквідацыі. Яны таксама робяць шмат чаго. Я рэкамендую пагаварыць з маркетолагамі і псіхолагамі на гэту цему, яны раскажуць больш, чым я.
    7. Не, я слішкам стар для гэтага. Сярод маіх знаёмых такіх няма.
    8. Так. Гэта хвароба, так як чалавек не можа сябе кантраліраваць, яму трэба купляць і купляць. Нарката працует па такому жа прынцыпу.
    9. Так. Можа, шапагалізм і не нясёт шкоды здароўю, але ж нясе шкоду фінансавай сітуацыі індывіда.
    10. "Капіталізм" (С) Арнольд Шварценеггер. Усюду рэклама. На вуліцы, в інтернеце на тв і т. п. Гэта прымушае пакупаць больш. Змянілася і ідэалогія. "Купляй шмат - зарабляй шмат!" (гэта так не работает). Рэклама іграець на нашых пачуццях і эмоцыях (любоў, сяброўства, патріатызм). У такіх выніках чалавек прынімаець рэкламу як штось радное, штось знаёмае і ІДЗЕ КУПЛЯЦЬ! Фільтруйце інфу, што ідзе праз вас і заставайцеся рацыянальнымі і спакойнымі. Я ўсё сказаў.
    P. S. У слове маркетынг націск на А. мАркетынг